ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
АбВаяцельнае мастацтва
АбВаяцельнае мастацтва

Жанчыны ў гісторыі

Жанчыны ў гісторыі
Іншыя навіны

З 5 па 31 сакавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Жанчыны ў гісторыі”, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня – 8 Сакавіка.


Непаўторныя, невытлумачальныя, чароўныя, загадкавыя – такімі могуць быць толькі жанчыны, і пералік гэтых эпітэтаў можна працягваць бясконца.

Ва ўсе часы прадстаўніцы цудоўнага полу ўмелі захапляць не толькі прыгажосцю, але і розумам, адвагай, высакароднасцю.

З даўніх часоў кола гісторыі рухалі мужчыны, аднак, калі ўважліва ўглядзецца ў мінулае, жанчыны – ваяўніцы, дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, прадстаўніцы культуры і мастацтва – ні ў чым не саступалі моцнаму полу.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 150 кніг, з якіх чытач даведаецца пра лёсы, тайны, узлёты і падзенні, каханне і здрады, радасць і слёзы выдатных жанчын розных эпох.

Кантактны тэлефон: 293-78-86.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам