ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музыка ад сэрца
“У природы нет плохой погоды”

Жыць цяперашнім – думаць пра будучыню

Жыць цяперашнім – думаць пра будучыню
Іншыя Навіны

З 2 сакавіка па 27 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Жыць цяперашнім – думаць пра будучыню”.

Жыццё кожнага чалавека па-свойму цікавае, унікальнае і непаўторнае, і яго хараство заключаецца ва ўменні пражыць і атрымаць асалоду ад яго ў поўнай меры. Прадстаўленыя на выставе публікацыі дапамогуць знайсці важны баланс паміж планамі і мэтамі на будучыню і забеспячэннем сябе тут і цяпер.

Жыццёвы шлях чалавека ў сучасным свеце спалучаны са штодзённымі стрэсамі. Гэта вядзе да павышэння ўзроўню трывожнасці, эмацыянальнага напружання і выгарання, асобасных крызісаў. Гэтыя праблемы падымаюцца ў публікацыях з выданняў “Семейный доктор”, “Народная газета”, “Гомельская праўда” і інш.

Як не апустошыць сябе да канца і застацца рознабаковай асобай, раскажуць публікацыі з часопісаў “Psychologies”, “Здоровый образ жизни”, “Кадровик” і інш.

Вызначыць узровень трывожнасці, атрымаць практычныя рэкамендацыі для павышэння жыццястойкасці або прайсці трэнінг па фарміраванні эмацыянальнай устойлівасці дапамогуць артыкулы з часопісаў “Диалог”, “Пралеска”, “Педагогическая наука и образование” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам