ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Марозныя ўзоры
“У мысли стоя на часах …”

Жыццё ў гармоніі з прыродай

Жыццё ў гармоніі з прыродай
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 27 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Жыццё ў гармоніі з прыродай”, прысвечаная Дзесяцігоддзю біялагічнай разнастайнасці.


Прырода забяспечвае людзей усім неабходным для жыцця. Біялагічныя рэсурсы з’яўляюцца асновай, на якой будуюцца цывілізацыі. Аднак гэтыя рэсурсы не вечныя.

Уплыў чалавека на навакольнае асяроддзе часта бывае згубны. У рэкі і азёры трапляюць прамысловыя адходы і знішчаюць у іх жыццё. Паветра забруджваецца выхлапнымі газамі, дымам ад скарыстанага паліва, руйнуецца азонавы пласт, што прыводзіць да кліматычных змен і пагражае экалагічнай катастрофай. Таму так важна на ўсіх узроўнях клапаціцца пра разумнае выкарыстанне і аднаўленне прыродных рэсурсаў, захаванне біяразнастайнасці. Абмежаванні на паляванне, ахова месцаў пасялення жывёл, стварэнне запаведнікаў і барацьба супраць забруджвання асяроддзя – вось меры, якія спрыяюць захаванню біялагічнай разнастайнасці планеты.

На кніжнай выстаўцы “Жыццё ў гармоніі з прыродай” прадстаўлены матэрыялы, якія раскрываюць шматстайнасць флоры і фаўны нашай планеты, знаёмяць з нацыянальнымі паркамі і запаведнікамі свету, адлюстроўваюць экалагічныя праблемы і спосабы іх рашэння. Асобным блокам вылучана літаратура па ахове навакольнага асяроддзя і захаванні біяразнастайнасці Беларусі.

Сярод самых цікавых ілюстраваных энцыклапедый, слоўнікаў, фотаальбомаў і даведнікаў звяртае на сябе ўвагу “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь” у двух тамах, а таксама энцыклапедыя “Блакітны скарб Беларусі”, прызнаная лепшым энцыклапедычным выданнем па выніках нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”, у якой дадзены апісанні ўсіх водных аб’ектаў нашай краіны. Пра тое, як клапаціліся пра відавую разнастайнасць жывёльнага і расліннага свету яшчэ нашы далёкія продкі, можна даведацца з фотаальбома “Белавежскае дзіва”, выпушчанага да 600-годдзя ўсталявання запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы.

Выстаўка не толькі захопіць аповедам пра дзіўную разнастайнасць жывой прыроды, але і прымусіць сур’ёзна задумацца пра тое, што кожны з нас паасобку і грамадства ў цэлым здольныя прадухіліць экалагічную катастрофу і захаваць наш агульны дом для будучых пакаленняў.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры да ўсіх кніжных выставак, якія праводзяцца ў бібліятэцы!

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам