ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Цікава пачытаць”: кніга “Необыкновенные приключения Карика и Вали”
Цудадзейнасць жывога слова

Фотавыстава да 25-годдзя з дня заснавання РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (+відэа)

Фотавыстава да 25-годдзя з дня заснавання РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (+відэа)
Іншыя Навіны

2 чэрвеня ў бібліятэцы адкрылася фотавыстава “Смак жыцця”, прымеркаваная да 25-годдзя з дня заснавання РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

“Смак жыцця” – экспазіцыя аб прыгажосці чалавека, які праходзіць курс хіміятэрапіі, жыцці насуперак няпростым абставінам хваробы і лячэння, магчымасцях, пераадоленні, сіле, барацьбе...

13 фотагісторый пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі распавядаюць аб прыняцці сябе, сваёй знешнасці, якая змянілася ў ходзе хіміятэрапіі, аб пераадоленні цяжкасцей лячэння. Мастацкія фотапартрэты знаёмяць нас з іх героямі, намаляванымі то нібы на вокладцы моднага глянцавага часопіса, то ў стылі фэнтэзі, авангардным, этна, рэтра, анімэ, касмічным і інш. Яркі крэатыўны макіяж, разнастайнасць элементаў дэкору, фларыстычныя кампазіцыі паказваюць жыццё вакол хіміятэрапіі ў непрадказальным і нечаканым ключы. Фатаграфіі адлюстроўваюць індывідуальнасць герояў, непаўторныя рысы, характар, унутраны свет.

Фотасесіі – своеасаблівая форма арт-тэрапіі для людзей, якія перажываюць празмерна складаны вопыт, здольных адчуваць смак да жыцця, радавацца, спадзявацца і любіць... У працэсе фотаздымак у дзяцей з’яўляецца магчымасць павысіць самаацэнку, знайсці ў сабе рэсурсы да далейшага лячэння, адаптацыі пасля анкалогіі.

Удзельнікамі-стваральнікамі выступілі фатографы, візажысты, стылісты, фларысты, а таксама кіраўнікі фотастудый.

У адкрыцці фотавыставы ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, старшыня праўлення сацыяльна-дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Разам” Маргарыта Міткевіч, дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Анжаліка Сонцава, псіхолаг РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Наталля Шымко, аўтар і ідэйны натхняльнік праекта “Смак жыцця” Вераніка Супрун.

Мэта выставы – змяніць стэрэатыпы грамадства адносна анкахворых, стварыць пазітыўны вобраз без няёмкасці, з павагай да прыгажосці, сілы і індывідуальнасці кожнага з іх.


Наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Рэжым работы выставы адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Наведаць выставу можна ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) да 24 лістапада 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам