ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
"Цікава пачытаць": кніга "Добрые истории"
Фотавыстава “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Віцебску

Прастора колераў Андрэя Карпянкова

Прастора колераў Андрэя Карпянкова
Іншыя Навіны

14 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі сучаснага беларускага мастака Андрэя Карпянкова “Прастора колераў”.

У экспазіцыі прадстаўлены серыі абстракцый у жывапіснай тэхніцы дрыпінгу, створаныя аўтарам на працягу апошніх пяці гадоў. Дамінуючы вобраз у работах – кветкі, якія сімвалізуюць хараство прыроды, эмоцыі чалавека, імкненне падзяліцца радасцю і цеплынёй. Побач з букетамі – палотны з выявамі квітнеючага сада, вобраз якога нясе ідэю надзеі, аднаўлення і няспыннага жыццёвага кола. Вобраз дрэва, выкананы ў розных каляровых інтэрпрэтацыях, адсылае да філасофскага пераасэнсавання пытанняў пра час, рост, крохкасць і моц жыцця, яго зменлівасць і пастаянства. Мірыяды рознакаляровых кропляў ствараюць эфект сатканых з паветра і колераў кветкавых сюжэтаў, рассыпаных на палотнах мастака выяў і кампазіцый.

У сваіх творах Андрэй Карпянкоў дэманструе пачуцці, і для гэтага звяртаецца да мовы экспрэсіянізму – пошукаў формы і жывапіснай тэхнікі, невыпадковых плям, фактур і ліній. Яны дапамагаюць дастаткова абстрактнай мовай напісаць своеасаблівы эмацыйны дзённік.

5-Karpenkov.JPG

На адкрыцці мерапрыемства з прывітальным словам выступіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка. Сваім экспертным меркаваннем аб прадстаўленых работах падзяліліся дырэктар Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава Аляксандр Шантаровіч і намеснік старшыні па арганізацыйных і творчых пытаннях Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга.

Мастак, выкладчык спецыяльных дысцыплін Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, сябра Беларускага саюза мастакоў Андрэй Карпянкоў падзякаваў Нацыянальнай бібліятэцы за магчымасць выставіць свае работы, выказаў шчырую ўдзячнасць прысутным за пажаданне натхнення ў творчасці, а таксама прэзентаваў свае творы, 11 з якіх былі напісаны адмыслова для экспазіцыі. Карціны раскрываюць прачытанне мастаком канцэпцыі “прастора колеру”.

Выстаўка будзе працаваць да 5 верасня 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце таксама рэпартаж аб адкрыцці выстаўкі тэлеканала "Беларусь 1".

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам