ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вызначаны пераможцы конкурсу “Музей кнігі – мой музей!”
Размова з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”

Выстаўка мастацкага тэкстылю “Чароўныя фарбы Індыі” (+відэа)

Выстаўка мастацкага тэкстылю “Чароўныя фарбы Індыі” (+відэа)
Іншыя Навіны

28 кастрычніка ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстаўка мастацкага тэкстылю “Чароўныя фарбы Індыі”.

Выстаўка знаёміць з каларытам, унікальнай культурай і яркімі традыцыямі, філасофіяй і міфалогіяй Індыі, дазваляе акунуцца ў яе гістарычнае мінулае, сутыкнуцца з адметнасцю лада жыцця індыйцаў. У экспазіцыі прадстаўлены мастацкі тэкстыль, старадаўнія і сучасныя дываны, тканыя пано, шаўковыя шалі, традыцыйныя сары, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дрэва і бавоўны, роспіс скруткаў на тканевай аснове, вышыўка “залатымі” ніткамі, прадметы ўжытку і інш.

Экспанаты прадстаўлены Індыйскім саветам па культурных сувязях (ICCR). Праект накіраваны на распаўсюджванне і папулярызацыю індыйскай культурнай спадчыны сярод беларусаў. Беларусь і Індыя плённа супрацоўнічаюць у эканамічнай, гандлёвай, вытворчай, культурнай, навуковай сферах.

Выстаўка “Чароўныя фарбы Індыі” дзейнічае ў Мінску ўпершыню. Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь.


Выстаўка будзе працаваць да 21 лістапада.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце рэпартажы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам