ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
У бібліятэцы прайшоў Расійска-беларускі форум новых культурных ініцыятыў
Зацверджаны вынікі VII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Выстаўка “Movement” у межах I Трыенале “Канцэпт”

Выстаўка “Movement” у межах I Трыенале “Канцэпт”
Іншыя Навіны

25 лістапада ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Movement” і чарговай пляцоўкі I Трыенале “Канцэпт”.

“Movement” дэманструе рух беларускага выяўленчага мастацтва і спрыяе адраджэнню, развіццю і папулярызацыі яго лепшых традыцый і дасягненняў. У экспазіцыі – работы вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі, якія актыўна працуюць сёння ў кірунку канцэптуальнага мастацтва, і авангардны жывапіс 1980-х – пачатку 1990-х гадоў з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава павітала прысутных, распавяла аб асноўнай ідэі арт-фестывалю I Трыенале “Канцэпт” і выказала надзею, што наведвальнікі атрымаюць задавальненне як ад сузірання твораў мастацтва, так і ад падрыхтаванай бібліятэкай кніжнай экспазіцыі, прысвечанай беларускаму авангарду.

Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч падкрэсліла пра асаблівасць прадстаўленага праекта: “Мы ўпершыню збіраем частку калекцыі твораў Беларускага саюза мастакоў канца 1980-х – пачатку 1990-х гадоў. Сярод жывапісных прац ёсць класікі беларускага авангарду – Мікалай Селяшчук, Ізраіль Басаў, Людміла Русава. Экспазіцыя будзе мець цікавасць у гледачоў і культурнай грамадскасці Мінска: яна дазваляе паглядзець, як распачыналася беларускае авангарднае мастацтва і як яно паўплывала на сённяшнія дызайн-праекты мастакоў”.

Намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па творчай рабоце, мастак-графік Андрэй Басалыга адзначыў, што гісторыя беларускага авангарду налічвае больш за 100 гадоў: “Для мастацтва 100 год – адзін дзень. За гэты час моцна змяніўся светапогляд творцаў, таму сучасным гледачам трэба быць гатовымі да глыбокіх уражанняў аб мастацтве новага ўзроўню”.

Мастацтвазнаўца, арт-крытык, арт-дырэктар аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Ларыса Фінкельштэйн падзякавала сучасным мастакам і арганізатарам праектаў і арт-фестываляў канцэптуальнага мастацтва, падтрымала думку папярэдняга выступоўцы: беларускае мастацтва будзе жыць яшчэ шмат стагоддзяў і тысячагоддзяў.

“Movement” дэманструе рух беларускага выяўленчага мастацтва і спрыяе адраджэнню, развіццю і папулярызацыі яго лепшых традыцый і дасягненняў.  У экспазіцыі – работы вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі, якія актыўна працуюць сёння ў накірунку канцэптульнага мастацтва, і авангардны жывапіс 1980-х – пачатку 1990-х гадоў з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

На выстаўцы можна будзе ўбачыць эксперыменты з колерам, святлом, гульню з сэнсамі і зместамі, якія здзівяць гледачоў у жывапісе, графіцы, фота і дызайн-праектах сучасных аўтараў. Творы класікаў беларускага авангарду энергетычна ёміста дэманструюць індывідуальны, суб’ектыўны погляд на мастацкія задачы, сціраючы грані паміж партрэтам, пейзажам, нацюрмортам і кампазіцыяй.

Арганізатары выстаўкі “Movement” – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі саюз мастакоў. 


Выстаўка будзе дэманстравацца ў галерэях “Атрыум” да 3 лютага і “Лабірынт” да 13 лютага 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена. Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам