ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Без тэрміну даўнасці. Беларусь
Фотавыставу да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна цяпер убачыць у Гродна

“Зімовая” выстаўка запрашае

“Зімовая” выстаўка  запрашае
Іншыя навіны

13 снежня ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Зімовая”, прымеркаванай да навагодніх свят.

У экспазіцыі – жывапіс і графіка сучасных беларускіх мастакоў, работы якіх аб’яднаны агульнай тэмай – святочнай пераднавагодняй зімой. У розных тэхніках аўтары-ўдзельнікі, сябры Беларускага саюза мастакоў, прадстаўнікі секцый “Верасень”, “Традыцыя”, “Жывапіс”, “Графіка”, адлюстравалі сваё бачанне адметнай пары года – казачнай, напоўненай марамі, надзеямі і ўсмешкамі.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава; першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч; мастак, член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Васіль Касцючэнка; мастацтвазнаўца, арт-крытык, мастак-графік, старшыня секцыі Беларускага саюза мастакоў “Верасень” Марына Эрэнбург павіншавалі гасцей вернісажу з надыходзячымі святамі і выказалі шчырае пажаданне прысутным адчуць праз работы мастакоў усю прыгажосць марознай пары года.

“Зімовая” выстаўка дэманструе гледачам разнастайную панараму пераднавагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый. Аматары калядных гулянняў і цудаў, усе, хто загадвае ў навагоднюю ноч жаданні, змогуць памроіць і зарадзіцца выдатным настроем.


Экспазіцыя адкрыта да 23 лютага 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам