ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Застылыя імгненні
Візіт міністра культуры Таджыкістана Мірзашахруха Асроры

Аб чым маўчыць вада

Аб чым маўчыць вада
Іншыя Навіны

15 мая 2008 года ў рамках праекта "Кропка Адліку" для чытачоў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (зала нотных і аўдыёдакументаў, 305 Е, 3-ці паверх) прайшла інфармацыйна-пазнавальная праграма "Аб чым маўчыць вада".



  • Вада – як інфармацыйны носьбіт нашых думак і выяў.
  • Вада – як крыніца гаючай сілы, прадстаўленай прыродай.
  • Вада – як асноўны баланс чалавечага арганізма.

Сусвет, бязмоўе, свет, які распасціраецца ў бясконцасць... Усё пачалося мільярды гадоў назад. Акіян стаў калыскай жыцця, жыццё перайшло на сушу і паклала пачатак новай эпосе – эпосе імклівага развіцця культуры.
Ранішні туман, кроплі, што сцякаюць па прожылках зялёнага лісця... Вада, у сваёй самай чыстай і прыгожай форме, паднімаецца ўверх у прахалодным паветры лясной раніцы, утвараючы туманную імгу.
Новае стагоддзе, выдаткі развіцця прамысловасці, надзея і адчай... Дзесьці на шляху мы забыліся, як неабходна дэманстраваць павагу да вады. Вада, якая прабіваецца на паверхню зямлі, забруджаная, а вада з вадаправодных кранаў даўно згубіла свой смак. Магчыма, забруджванне вады – гэта прамы вынік забруджвання чалавечай душы. Да чаго нас гэта прывядзе?


Асноўным пытаннем для абмеркавання сталапытанне аб інфармацыйнай сутнасці вады. У праграме таксамаасвятляліся пытанні аб ролі чалавека ў працэсах жыцця на Зямлі, прыводзіліся факты непасрэднага ўплыву чалавека на прыродныя катаклізмы. Былі разгледжаны асноўныя паняцці аб структураванай вадзе, прадстаўлена інфармацыя аб тым, чаму вада з’яўляецца самым дзіўным сродкам для аздараўлення - простым, бяспечным, бясплатным, эфектыўным.

Удзельнікамбылі прапанаваны практычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы карыснай для пэўнага чалавека вады. Прыводзіліся навуковыя звесткі аб структуры вады і моманту ўзаемадзеяння з арганізмам чалавека.

Падчас правядзення праграмы была зроблены выснова, што вада як найстаражытнейшы першаэлемент прыроды толькі прыадкрывае заслону аб сваёй глабальнай сутнасці і ролі для чалавека.

Праграму праводзіла псіхолаг-практык, патомны лекар – Ірына Смірнова.




Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам