ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя перакладу “Рыгведы” на беларускую мову
У архівах Ватыкана знойдзены новыя звесткі пра Францыска Скарыну

Аб падвядзенні вынікаў конкурсу

Аб падвядзенні вынікаў конкурсу
Іншыя навіны

Вынікі ІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” былі падведзены 5 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


У склад журы ўвайшлі епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін (старшыня журы), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі (намеснік старшыні журы), галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.А. Рынкевіч (сакратар журы), начальнік аддзела па справах рэлігій апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей А.У. Араеў, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У. Булаўкіна, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь С.У. Бацян, сакратар Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы Т.А. Самайлюк, загадчыца Цэнтральнай бібліятэкі Беларускага экзархата С.Ф. Вінаградава і член Савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага экзархата Т.А. Квасава.

Сёлета паводле новай рэдакцыі Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу адбор работ праводзіўся ў некалькі этапаў. Лепшыя работы з усіх рэгіёнаў Беларусі пасля папярэдняга адбору на абласным узроўні прынялі ўдзел у прамежкавых (ведамасных) этапах конкурсу, якія прайшлі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Навукова-педагагічнай бібліятэцы Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работы, якія занялі першае і другое месца, былі прадстаўлены на суд кампетэнтнага журы рэспубліканскага этапу конкурсу.

У выніку карпатлівай работы журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:

  • “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”;
  • “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”;
  • “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”;
  • “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”.

Пасля зацвярджэння пратакола пасяджэння журы Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі інфармацыя аб пераможцах будзе выстаўлена на афіцыйных сайтах Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і сайце "Праваслаўныя бібліятэкі Беларуси".

Па традыцыі цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна асветы і выхавання” пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы падчас работы IV Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які адбудзецца 4–6 кастрычніка 2016 года.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам