ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беркаўскія чытанні – 2021
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” (+відэа)

Адкрыўся VI Форум бібліятэкараў Беларусі

Адкрыўся VI Форум бібліятэкараў Беларусі
Іншыя Навіны

27 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё VI Форуму бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

На ўрачыстым адкрыцці ў адрас удзельнікаў форуму прагучалі прывітанні ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча, генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага, прэзідэнта Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі Міхаіла Афанасьева, прэзідэнта Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі Аксаны Бруй.

У форуме прымаюць удзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк розных сістэм і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі навуковых і навучальных устаноў, органаў выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне бібліятэчнай справы, навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк, развіцця вышэйшай бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі ў кантэксце сучасных выклікаў і інш.

У межах мерапрыемства прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, на якой быў абраны новы склад кіруючых і рабочых органаў прафесійнага грамадскага аб’яднання. Новым старшынёй Савета  ББА стаў дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага  дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Кулажанка.

Прыемным момантам мерапрыемства стала ўзнагароджанне нашых калег ганаровымі граматамі за вялікі асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Апладысменты гучалі для дацэнта Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталлі Бярозкінай, галоўнага рэдактара часопіса “Бібліятэчны свет” Людмілы Кірухінай, вядучага бібліёграфа Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Уладзіміра Лазарава, адказнага сакратара часопіса “Бібліятэка прапануе” Лідзіі Макаранкі, ганаровага старшыні Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Уладзіміра Сарокі, дырэктара Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Раісы Сухарукавай.

Ад усёй душы віншуем Уладзіміра Кулажанку і дарагіх калег! Прыміце пажаданні поспехаў і новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці!

Музычны падарунак – праграму “Замежныя хіты XX стагоддзя” – удзельнікі форуму атрымалі ад заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – музычнай капэлы “SONORUS” Мінскай вобласці.

28 мая форум падоўжыць сваю работу ў межах секцыйных пасяджэнняў і майстар-класаў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама: VI Форум бібліятэкараў Беларусі: другі дзень працы


Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам