ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжны збор роду Храптовічаў
Перадача кніг у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Іншыя навіны

8 снежня 2009 года а 17 гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


Выстаўка з’яўляецца сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў.

Гледачам свае працы прадставяць жывапісцы і майстры фотамастацтва – усяго каля 50 мастакоў. Сярод іх вядомыя майстры, імёны якіх ужо добра знаёмыя беларускаму гледачу: Васіль Касцючэнка і Мікалай Кірэеў, Сяргей Малішэўскі і Дзмітрый Сурыновіч, Аляксандр Забаўчык і Уладзімір Кожух, Аляксандр Ксяндзоў і Георгій Паплаўскі, Фёдар Ястраб і Уладзімір Рынкевіч,– а таксама тыя, хто толькі пачынае свой творчы шлях.

Выстаўка ладзіцца адразу ў трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (“Лабірынт”, “Атрыум”, “Ракурс”) і будзе доўжыцца да 12 студзеня 2010 года.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам