ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Другі дзень IX Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"
Нацыянальная бібліятэка Беларусі павіншавала ветэранаў з Днём бібліятэк і юбілеем!

Адзінства. Развіццё. Будучыня: у бібліятэцы святкуюць Дзень народнага адзінства

Адзінства. Развіццё. Будучыня: у бібліятэцы святкуюць Дзень народнага адзінства
Іншыя навіны

16 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Дзмітрый Шашок, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Гайдукевіч, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Вячаслаў Кузняцоў, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, старшы святар храма-помніка ў гонар усіх святых і ў памяць аб ахвярах Айчыны нашай паслужылі протаіерэй Алексій Васін, вядучы спецыяліст прадзюсарскага цэнтра кінастудыі “Беларусьфільм” Юрый Ігруша, прадстаўнікі моладзі Першамайскага раёна г. Мінска.

DNA-2.jpg 

Святочны настрой мерапрыемству надалі выступленні духавога аркестра 56-га асобнага палка сувязі, салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Валянціны Альшанскай, узорнага ансамбля “Задорынка”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі да свята падрыхтавала кніжную выставу-прагляд. Для гасцей супрацоўнікі бібліятэкі правялі экскурсію па выставачным праекце “Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі”, прысвечанаму 100-годдзю галоўнай бібліятэкі Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.

Наведвальнікі бібліятэкі могуць азнаёміцца з кніжнымі выстаўкамі “Мая краіна – Беларусь” і “Жыццё ў паэзіі” (да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка), падрыхтаванымі да Дня народнага адзінства.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам