23 лістапада ў бібліятэцы прайшлі штотыднёвыя курсы для пачаткоўцаў “Камп’ютар з нуля”.
На занятках слухачы атрымалі пачатковыя веды аб магчымасцях сучаснага дамашняга камп’ютара; даведаліся, як правільна карыстацца персанальным камп’ютарам, як працаваць з тэкставым рэдактарам Word, з асноўнымі праграмамі і сеткай Інтэрнэт.
Карыстальнікі змаглі замацаваць веды на практыцы: папрацаваць з тэкставымі рэдактарамі, электроннымі табліцамі, захаваць і раздрукаваць тэкст.
Для правядзення заняткаў былі выкарыстаныя розныя навучальныя матэрыялы, прэзентацыя і электронныя файлы.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.