ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб І Мінскай трыенале сучаснага мастацтва
Прывітанне ад Францыска Скарыны

Дар Нацыянальнай бібліятэцы

Дар Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

8 лістапада Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў доктар эканамічных навук, прафесар, ганаровы работнік навукі і тэхнікі РФ, генеральны дырэктар навукова-даследчага цэнтра “Стратэгія” (г. Масква) А.М. Ларыёнаў.


У фонд бібліятэкі было перададзена ў якасці дару звыш 100 выданняў па актуальных праблемах інвестыцыйнай дзейнасці ў Расіі і краінах СНД. Вялікую цікавасць для беларускай навуковай грамадскасці могуць уяўляць друкаваныя матэрыялы міжнародных навукова-практычных канферэнцый па пытаннях кіравання галінамі нацыянальных эканомік і рэгіянальным рынкам жылля, развіцця экалагічнага домабудавання, фарміравання сістэмы самарэгулявання ў будаўніцтве.

Калекцыя перыядычных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўнілася таксама камплектамі інфармацыйна-аналітычных часопісаў “Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай” і “Жыллёвая эканоміка”.

Уся атрыманая літаратура будзе прадстаўлена чытачам для непасрэднага азнаямлення на выстаўцы новых паступленняў у фонды галоўнай бібліятэкі нашай краіны.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам