ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лекцыя-канцэрт “Узлёт рускай музычнай думкі”
Творчыя заняткі “Закладка для кніг”

Экскурсія для пераможцаў фотаконкурсу “#♥_nlb”

Экскурсія для пераможцаў фотаконкурсу “#♥_nlb”
Іншыя навіны

23 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася экскурсія з наведваннем фондасховішча для пераможцаў фотаконкурсу "#_nlb" у сацыяльнай сетцы Instagram, праведзенага бібліятэкай напярэдадні свайго 100-годдзя.

Падчас экскурсіі госці не толькі пазнаёміліся з гісторыяй установы, архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, сістэмай чытальных залаў, даведаліся аб шматстайным фондзе галоўнай бібліятэкі краіны, але і замовілі часопіс пра моду, прасачылі яго дастаўку да чытача. Упершыню экскурсанты змаглі трапіць у “самае сэрца алмаза” − фондасховішча, дзе ўбачылі як сучасныя выданні, так і выданні, якія выйшлі задоўга да заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ekskursija-Pieramozcy-7.jpg

Загадчыца аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Юлія Твердахлебава азнаёміла пераможцаў конкурсу з часопісамі, якія пачалі выдавацца ў другой палове XIX стагоддзя і выходзяць да гэтага часу. Напрыклад, экскурсанты параўналі нумары часопіса “Вокруг света” за 1861 год і апошні нумар – за верасень 2022 года. Юлія Барысаўна таксама паказала экскурсантам фонды газет, нотных выданняў, аўдыявізуальных і электронных дакументаў. Уразіла разнастайнасць фонду выяўленчых дакументаў: збор паштовак XIX – пачатку ХХ стагоддзя з відамі беларускіх гарадоў, плакаты перыяду Вялікай Айчыннай вайны, працы беларускіх мастакоў-графікаў, рэпрадукцыі карцін замежных, рускіх і савецкіх мастакоў і многае іншае. Зацікавілі нашых гасцей нотныя рукапісы беларускіх кампазітараў і выданні з аўтографамі.

Напрыканцы экскурсіі пераможцы конкурсу падняліся на аглядную пляцоўку, каб зрабіць памятныя фота восеньскага горада з вышыні 73-х метраў!

Дзякуем удзельнікам за пазітыўны настрой і запрашаем усіх жадаючых на экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам