ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі “Цікава пачытаць”: кніга “Необычайные приключения на острове Плаксита”
Дзяржаўная бібліятэка БССР імя Леніна – адна з найбуйнейшых культурна-асветных устаноў рэспублікі: па матэрыялах перыядычнага друку першай паловы 1950-х гадоў базы даных “НББ у прэсе”

Экскурсія ў Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь

Экскурсія ў Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь
Іншыя Навіны

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі наведалі Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія дазволіла даведацца больш аб дзейнасці ўстановы, каштоўнасцях, якія захоўваюцца ў бібліятэчных фондах, пачуць цікавыя факты з гісторыі Дома ўрада, дзе знаходзіцца бібліятэка.

Падчас экскурсіі супрацоўнікі азнаёміліся з чытальнай залай, аддзеламі, у тым ліку старадрукаваных і рэдкіх выданняў, убачылі самыя цікавыя і рарытэтныя экзэмпляры з фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: кнігі з розных калекцый, у тым ліку мініяцюрныя выданні і сучасныя кнігі з дароўнымі надпісамі, дакументы і перыядычныя выданні, якія адлюстроўваюць змены ў дзяржаве, грамадстве і культуры з XV па XX стагоддзе.

Праслухалі лекцыю, прысвечаную гісторыі Дома ўрада. Прэзентацыя “Жыццё і творчасць Іосіфа Лангбарда” раскрыла цікавыя факты аб творчым і жыццёвым шляху архітэктара.

У якасці абмену вопытам атрымалі вычарпальную інфармацыю датычна выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у бібліятэчна-бібліяграфічных працэсах, даведаліся аб мастацкіх і тэматычных выставах і электронных праектах Прэзідэнцкай бібліятэкі.

Па завяршэнні экскурсіі кожны жадаючы атрымаў чытацкі білет і стаў карыстальнікам Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія падарыла калектыву незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам