ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Хочуць здымаць прыгодніцкі фільм пра “беларускіх мушкецёраў”
100-гадовая гісторыя дзяржкантролю Беларусі на старонках рарытэтных газет з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі папоўніліся калекцыяй кніг з Румыніі

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі папоўніліся калекцыяй кніг з Румыніі
Іншыя навіны

20 жніўня ў рамках рабочага візіту бібліятэку наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэл Мошану.

Падчас сустрэчы адбылася цырымонія перадачы калекцыі кніг, у якую ўвайшлі зборнік класіка румынскай паэзіі Міхая Эмінэску ў перакладзе на беларускую мову, кнігі пра творчасць вядомага румынскага скульптара Канстанціна Брынкуша, выдадзеныя Цэнтрам па даследаванні і папулярызацыі яго творчасці, нотныя сшыткі румынскага кампазітара Джорджэ Энеску, творы класічных і сучасных аўтараў, якія выйшлі на замежных мовах у выдавецтве Румынскага інстытута культуры, альбомы з рэпрадукцыямі работ румынскіх мастакоў і слоўнікі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі з удзячнасцю прыняў каштоўны падарунак, адзначыўшы, што перададзеныя ў дар кнігі зоймуць годнае месца ў фондах бібліятэкі.


Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам