ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Каля сарака аб'ектаў Беларусі атрымалі статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

ІІ Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш у Баку

ІІ Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш у Баку
Іншыя навіны

27–28 верасня ў г. Баку (Азербайджан) адбылася II Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, на якой Рэспубліку Беларусь прадстаўляла экспазіцыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У рабоце выстаўкі прынялі ўдзел кнігавыдаўцы Азербайджана, а таксама 35 арганізацый з замежных краін.

Экспазіцыя Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскім і ўключала друкаваную прадукцыю вядучых выданняў краіны грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай тэматыкі, а таксама выданні па гісторыі і культуры Беларусі. Асаблівая ўвага на стэндзе была нададзена электронным выданням Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Падчас адкрыцця нащ стэнд наведалі ганаровыя госці выстаўкі – намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Азербайджан Эльчын Эфендзіеўі міністр культуры і турызму Рэспублікі Азербайджан Абульфас Караев.

Усё выданні, прадстаўленыя на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, – больш за 100 лепшых кніг выдавецтваў Рэспублікі Беларусь – былі перададзены ў дар Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэцы імя М.Ф. Ахундава ў рамках праекта “Беларусь сёння”.

Па ўмовах гэтага праекта штогод адбываецца перадача ў дар некалькім найбуйнейшым бібліятэкам свету каля ста айчынных выданняў, якія найбольш поўна адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё краіны, яе шматвяковую гісторыю і культуру. Падборка ўключае камплект выданняў-лаўрэатаў нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і іншых прэстыжных прэмій. У збор уваходзяць лепшыя літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы.

Перадача кніг Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэцы імя М.Ф. Ахундава – гэта ўжо пятая акцыя ў рамках праекта “Беларусь сёння”. Раней калекцыі беларускіх кніг ужо атрымалі Бібліятэка Кангрэса ЗША, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У.І. Вярнадскага і Нацыянальная бібліятэка Літвы імя М. Мажвідаса.

Чытайце таксама:

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам