ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новая экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”
Сустрэча з юрыстам на тэму “Суседзі: вырашаем спрэчныя пытанні законна”

Інфармацыйны вобраз беларускага вучонага: напярэдадні Дня беларускай навукі

Інфармацыйны вобраз беларускага вучонага: напярэдадні Дня беларускай навукі
Іншыя Навіны

Фактаграфічная інфармацыя аб айчынных вучоных сабрана ў базе даных “Вучоныя Беларусі”. Яна ствараецца з 2009 года на аснове персанальных даных (анкет) вучоных, а таксама сайтаў устаноў вышэйшай адукацыі і навукі.

База даных уключае звесткі аб айчынных навуковых і навукова-педагагічных кадрах, дынастыях (сем’ях) вучоных, а таксама аб навуковых і адукацыйных установах.

Гэты цікавы інфармацыйны рэсурс, які пастаянна абнаўляецца. Нацыянальная бібліятэка Беларусі фарміруе яго сумесна з 36 установамі вышэйшай адукацыі, навуковымі інстытутамі і бібліятэкамі.

Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў папаўненні базы даных супрацоўнікаў бібліятэк, навукова-даследчых інстытутаў, устаноў адукацыі, а таксама ініцыятыўных вучоных, якія могуць індывідуальна запоўніць анкету.

Нашы сумесныя намаганні будуць спрыяць пашырэнню інфармацыі аб беларускіх вучоных і дасягненнях беларускай навукі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам