ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Далучайцеся да пошукаў жывой душы ў “алмазе ведаў”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на семінары “Бібліятэка як сацыяльна-камунікатыўны інстытут грамадства”

Інфармацыйныя рэсурсы навуковай супольнасці “Аператыўнік”

Інфармацыйныя рэсурсы навуковай супольнасці “Аператыўнік”
Іншыя Навіны

28 лютага ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кніжную скарбніцу наведалі супрацоўнікі кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і курсанты секцыі тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі навуковай супольнасці “Аператыўнік”.

Абаронцы Беларусі вывучалі алгарытмы пошуку інфармацыі па асновах тактыка-спецыяльнай і прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі, праблемах барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўцы кадраў для праваахоўных органаў, стральбе, баявой рабоце і кіраванні агнём, гісторыі і тэорыі дзяржавы і права, крыміналогіі і іншых вучэбных дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага комплексу.

Супрацоўнікі кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі вялікую ўвагу надалі матэрыялам, што спрыяюць фарміраванню высокіх маральна псіхалагічных, фізічных, прафесійных якасцей і выпрацоўцы на іх аснове службова-баявога майстэрства, здольнасцей выконваць баявыя задачы ў экстрэмальных умовах.

Членаў навуковай супольнасці “Аператыўнік” цікавіў падбор крыніц інфармацыі для падрыхтоўкі публікацый і навуковых прац да ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, міжнародных і ВНУ конкурсах. Асноўная задача навукова-даследчай дзейнасці будучых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў – выхад за рамкі навучальных праграм і планаў у мэтах пашырэння прафесійнага кругагляду і падрыхтоўкі да наступнага навучання ў магістратуры.

Практычная частка таксама ўключала працу з бібліяграфічнымі паказальнікамі па гісторыі рускага права XVIII–XIX стст., тэорыі і ўсеагульнай гісторыі дзяржавы і права 1917–1978 гг., навукова-бібліяграфічнымі і даведачнымі дапаможнікамі “Диссертационные исследования русских университетов Российской империи, РСФСР по теории и истории государства и права; истории отраслей права и юридической науки (1724–1991 гг.)” і трохтомнікам “Диссертационные исследования Российской Федерации по теории и истории государства и права; истории отраслей права и юридической науки (1992–2017 гг.)”.

Супрацоўнікі залы прававой інфармацыі, якая ажыццяўляе комплекснае абслугоўванне карыстальнікаў прававымі інфармацыйнымі рэсурсамі, азнаёмілі са зместам дапаможнага фонду (звыш 30 тыс. адз. зах.) на беларускай, рускай і замежных мовах. Увага слухачоў была акцэнтавана на тых рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія дапаўняюць адукацыйны патэнцыял бібліятэкі Акадэміі МУС.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спрыяюць фарміраванню ведаў, уменняў і навыкаў абыходжання з рознымі відамі агнястрэльнай зброі, выкарыстання спецыяльных сродкаў і тэхнікі, арганізацыі і правядзення спецыяльных аперацый падраздзяленнямі органаў унутраных спраў, фарміраванню ўяўленняў аб воінскім абавязку і вернасці Радзіме, гонару, мужнасці, самаахвяраванні, усведамленню каштоўнасці міру, выхаванню патрыятычных пачуццяў.

Курсанты і супрацоўнікі кафедры наведалі выставу агітацыйнага плаката “Мова ваеннай ілюстрацыі” (баявыя і партрэтныя замалёўкі, кнігі кішэннага фармату для фронту, сатырычныя ілюстрацыі), прымеркаваную да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Пры правядзенні заняткаў былі выкарыстаны такія метадычныя прыёмы, як экскурсія, інфармацыйнае паведамленне, прэзентацыя, раздатачны матэрыял для самастойнай працы. Таксама студэнты азнаёміліся з размяшчэннем чытальных залаў, кафедры выдачы літаратуры і цэнтральнага дапаможнага фонду, пунктаў харчавання і станцый капіявання, выставачных галерэй.

Тэматыка навучальных заняткаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў разнастайная: “Пошук навуковай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт”, “Набытыя базы даных”, “Электронныя рэсурсы, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай”, “Асновы пошуку: каталогі, бібліяграфія, даведачныя выданні”, “Пошук інфармацыі па электронных і картачных каталогах”, “Рэсурсы і паслугі бібліятэкі: коратка пра галоўнае”, “Афармленне бібліяграфіі да навуковай работы”, “Як скарыстацца рэсурсамі, не выходзячы з дому”.

Заказаць заняткі можна па тэлефоне: (8 017) 293 27 39, e-mail: osio@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам