ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародная міграцыя ў XXI стагоддзі
Дзіцячы пакой запрашае

“Калевала” па-беларуску

“Калевала” па-беларуску
Іншыя навіны

10 снежня ў бібліятэцы ладзіцца прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу “Калевала”.


Эпас “Калевала” ў перакладзе Якуба Лапаткі ўбачыў свет у лістападзе ў выдавецтве Зміцера Коласа. У адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў “Калевалы” на замежныя мовы пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з фінскай і выдатна перадае ўсе тонкасці арыгіналу: і мову, і інтанацыю, і вобразны свет.

У галерэі “Лабірынт” можна таксама азнаёміцца з мастацкай выстаўкай “«Калевала» вачыма рускіх мастакоў”, якая з’яўляецца вынікам сумеснага праекту аб’яднання “Калевала” (Хельсінкі) і Інстытута Фінляндыі (Санкт-Пецярбург). Выстаўка прымеркавана да 180-гадовага юбілею “Калевалы” і будзе доўжыцца да 17 студзеня 2015 года.

Прэзентацыя эпасу “Калевала” пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам