ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзеці і кнігі: новыя ініцыятывы
Апублікавана праграма семінара “Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”

“Калі ласка!.. – нашай роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы”: відэаролік да Міжнароднага дня роднай мовы (+відэа)

“Калі ласка!.. – нашай роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы”: відэаролік да Міжнароднага дня роднай мовы (+відэа)
Іншыя Навіны

З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае да прагляду тэматычнага відэароліка.

Адчуць сэрцам прыгажосць, пяшчоту і мілагучнасць беларускай мовы ў гучанні радкоў з вершаў беларускіх класікаў вы можаце разам з супрацоўнікамі і чытачамі Нацыянальнай бібліятэкі.

Далучыцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і праглядзець ролік можна і ў сацыяльных сетках. А пад хэштэгам #хвілінка_беларускай_мовы@nlb_by у наведвальнікаў акаўнтаў ёсць цудоўная магчымасць узгадаць каларытныя словы беларускай мовы, якія былі ўпершыню сабраныя разам у рамках асветніцкага праекта.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам