ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вядомы беларускі бібліёграф Адам Антонавіч Сакольчык
Праект “У госці да кніг” у БелCГБ

Канцэрт Георгія Сасноўскага

Канцэрт Георгія Сасноўскага
Іншыя навіны

28 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбыўся канцэрт беларускага кампазітара Георгія Сасноўскага ў рамках Года культуры ў Беларусі.


Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, беларуска-французская Асацыяцыя “Жыццё ў музыцы”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Георгій Сасноўскі – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе кампазіцыі. Пасля атрымання дыплома працаваў выкладчыкам. З 2000 года пражывае ў Францыі, узначальвае франка-беларускую Асацыяцыю “Жыццё ў музыцы”, якую заснаваў у 2007 годзе.

Асноўнай задачай асацыяцыі з’яўляецца падтрымка маладых музыкантаў, стварэнне ўмоў для развіцця іх таленту і арганізацыі канцэртнай дзейнасці ў Еўропе і на іншых кантынентах. Пад кіраўніцтвам беларускага кампазітара Георгія Сасноўскага асацыяцыя арганізавала шэраг мерапрыемстваў у Францыі і Беларусі з удзелам французскіх і беларускіх музыкаў.

Канцэрт прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Сяргея Пракоф’ева і 400-годдзю памяці Уільяма Шэкспіра.

У праграме прагучалі творы С. Пракоф’ева, М. Мусаргскага, Ф. Шапэна, Г. Сасноўскага.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам