ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каманда бібліятэкі ўзяла ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе
Запрашаем пазнаёміцца з відэаролікам пра віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”

Канцэрт гурта “Haunted House” і школы ірландскага танца “Celtic Dragon”

Канцэрт гурта “Haunted House” і школы ірландскага танца “Celtic Dragon”
Іншыя Навіны

29 мая ў бібліятэцы адбыўся канцэрт ірландскай традыцыйнай музыкі і танца ў выкананні гурта “Haunted House”, Алеся Чумакова і школы ірландскага танца “Celtic Dragon”.

У праграме прагучалі ірландскія мелодыі розных жанраў: аўтэнтычныя народныя песні “Oró sé” і “Cad é sin” на ірландскай мове; гістарычныя і эмігранцкія песні “Fields of Athenry” і “City of Chicago”, прысвечаныя эпосе Вялікага голаду ў Ірландыі (1845–1849) і хвалі ірландскай эміграцыі (другая палова XIX – пачатак ХХ стагоддзя); жартаўлівая песня аб прыгатаванні віскі “The Rare Old Mountain Dew” і вядомы хрысціянскі гімн XVIII стагоддзя “Amazing Grace”.

Irlandyja-7.jpg

Школа “Celtic Dragon” прадставіла сольныя і групавыя танцавальныя нумары пад інструментальнае суправаджэнне музыкаў. Былі выкананы такія ірландскія традыцыйныя танцы, як джыгі, рылы, вальсы, полькі, флінгі і хорнпайпы.

Канцэрт атрымаўся вельмі душэўным. У праграму былі ўцягнуты гледачы, якія сумесна з танцорамі пасля невялікага майстар-класа ўзялі ўдзел у танцы кругавая джыга, а таксама ў вальсах.

Больш падрабязна з творчасцю “Haunted House” запрашаем азнаёміцца на YouTube-канале і ў сацыяльных сетках у групе “Ірландскія сейшаны ў Мінску”. Аб дзейнасці школы ірландскага танца можна даведацца на сайце “Celtic Dragon”, а таксама ў суполцы школы “ВКонтакте”.

Адкрывайце для сябе цудоўны свет ірландскай музыкі і танца!

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам