ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў калектыў упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці
Гатовыя да любых пагодных умоў – аб унікальнай інжынернай сістэме ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

Канцэрт-лекцыя “Мастацкае адкрыццё ў творчасці нацыянальных кампазітараў”

Канцэрт-лекцыя “Мастацкае адкрыццё ў творчасці нацыянальных кампазітараў”
Іншыя Навіны

25 студзеня ў бібліятэцы адбылася першая інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставіла праграму з твораў беларускіх кампазітараў – выдатных узораў нацыянальнай музыкі розных жанрава-стылявых напрамкаў у выкананні хору, салістаў і струннага квартэта. Канцэрт адкрыла калядная сцэна “А ў свеце нам”, якая адразу стварыла атмасферу зімовага свята.


Увазе слухачоў былі прадстаўлены выдатныя ўзоры беларускай народнай музыкі – “Перапёлачка”, “Кацілася чорна галка”, “Туман ярам” у апрацоўках П. Падкавырава і А. Саўрыцкага.

Па-новаму прагучалі ў выкананні калектыву песні, напісаныя ў сярэдзіне мінулага стагоддзя беларускімі кампазітарамі Н. Сакалоўскім, Ю. Семянякам, А. Туранковым, П. Падкавыравым, І. Лучанком. Сучасную трактоўку гэтых твораў слухачы ўспрынялі з вялікай увагай і сустракалі бурнымі апладысментамі.

Калектыў выступаў у дызайнерскіх касцюмах Людмілы Дамненковай. Канцэрт суправаджаўся маляўнічым слайд-шоу. Салісты-вакалісты, хор і струнны квартэт выступалі пад кіраўніцтвам хормайстра Жанны Філіповіч і капельмайстра Святаслава Рачэўскага. Праграму вяла мастацкі кіраўнік музычнай капэлы Галіна Цмыг.

Чакаем усіх жадаючых на наступным канцэрце “Каб любіць Беларусь”, прысвечаны тэме Радзімы ў творчасці беларускіх кампазітараў на вершы нацыянальных паэтаў. Сустрэча адбудзецца 22 лютага ў 18:30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам