ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі ў дар ад Банка ВТБ (Беларусь)
Юбілей вядомага беларускага мастака

Кнігі з Венесуэлы папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі

Кнігі з Венесуэлы папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя Навіны

28 чэрвеня адбылася цырымонія перадачы кніг Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Калекцыя з 32 іспанамоўных выданняў дае магчымасць беларускаму чытачу пазнаёміцца з сучасным культурным і палітычным жыццём Венесуэлы, даведацца пра яе шматвяковую гісторыю і багатыя нацыянальныя традыцыі.

Часовы павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Генры Майетонес адзначыў важнасць друкаванай кнігі ў сучасным грамадстве і выказаў упэўненасць у тым, што сумесныя мерапрыемствы ўмацуюць шматгадовае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы. Першы сакратар пасольства Венесуэлы Майрэна Ньевес выказала надзею, што кнігі на іспанскай мове паспрыяюць папулярызацыі венесуэльскай культуры ў Беларусі і дазволяць чытачам дзвюх краін стаць больш блізкімі і зразумелымі адзін аднаму.

Dar_Vieniesuela-2.jpg

Генеральны дырэктар Вадзім Гігін падзякаваў гасцям за каштоўныя падарункі і шматгадовае супрацоўніцтва і ў адказ падарыў кнігу пра стогадовую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адзначыўшы, што падобныя ініцыятывы будуць садзейнічаць росту ўзаемнай культурнай цікавасці.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам