ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У архівах Ватыкана знойдзены новыя звесткі пра Францыска Скарыну
Паважаныя калегі!

Лета ў правінцыі

Лета ў правінцыі
Іншыя навіны

7 ліпеня ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка міжнароднага арт-пленэра “Лета ў правінцыі”.


Выстаўка "Лета ў правінцыі" адлюстроўвае пленэрную дзейнасць выкладчыкаў школ мастацтваў, мастацкіх студый, ВНУ Беларусі, Расіі і Казахстана. Штогод, пачынаючы з 2012 года, мастакі-педагогі збіраюцца для сумеснай работы на гасціннай смалявіцкай зямлі, дзе іх позірку адкрываюцца маляўнічыя пейзажы.

Сімвалічна, што ў Год культуры пленэр адзначае сваё пяцігоддзе – хутка пройдзе V юбілейны арт-пленэр "Чыстыя вытокі". Так што цяперашняя выстаўка – гэта своеасаблівая справаздача яе ўдзельнікаў аб праведзенай за чатыры гады рабоце. Кожны год адрозніваецца ад папярэдняга сваёй тэматыкай і асаблівым найменнем. "Сцежкай памяці" быў названы пленэр, прысвечаны месцам баявой славы на тэрыторыі Смалявіцкага раёна. "Родныя святыні" − гэта храмы і касцёлы, размешчаныя на смалявіцкай зямлі. А сёлета на пленэры пад назвай "Чыстыя вытокі" мастакі будуць ствараць натурныя пейзажы каля рэк і азёр, атрымліваючы асалоду ад жывой прыроды.

Выстаўка “Лета ў правінцыі” змяшчае больш за 50 работ, выкананых у розных тэхніках і матэрыялах. У гэтыя летнія дні запрашаем наведаць экспазіцыю і нацешыцца маляўнічымі палотнамі, якія нясуць прахалоду і свежасць воднай роўнядзі. І тады, магчыма, наступным пунктам вашага летняга маршруту стануць берагі рэк і азёр смалявіцкага краю.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Выстаўка будзе доўжыцца да 15 жніўня 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам