ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Universum
Бібліятэка, кніга, чытанне ў сучасным соцыуме: філасофскія аспекты

Міжнародны дзень інвалідаў

Іншыя навіны

У 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў.


У Беларусі указам Прэзідэнта гэты дзень аб’яўлены Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень не будзе залішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спачування, але перш за ўсё дапамогі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу, адпачынак. Зараз у Беларусі пражывае 511,5 тыс. інвалідаў, сярод іх 27,4 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі імкнецца стварыць усе ўмовы для таго, каб людзі з асаблівасцямі фізічнага развіцця не адчувалі цяжкасцей у карыстанні рэсурсамі бібліятэкі. Для асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарату прадугледжаны пандусы ў будынку бібліятэкі. Арганізаваны асобны гардэроб з нізкай стойкай. Рух па паверхах ажыццяўляецца з дапамогай ліфта.

Для свабоднага карыстання рэсурсамі бібліятэкі для асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў агульнай чытальнай зале і зале для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй усталяваныя механічныя пад’ёмнікі, якія ажыццяўляюць функцыю спуску ў залы і пад’ёму наведвальніка, які знаходзіцца ў інваліднай калясцы. Для людзей са слабым зрокам і сляпых карыстальнікаў прадугледжаныя месцы ў індывідуальных кабінах, абсталяваных спецыяльнымі прыстасаваннямі: прыладай для павялічвання плоскадрукальваных тэкстаў (лупа), персанальным камп’ютэрам з русіфікаванай праграмай сінтэзу маўлення на рускай і англійскай мовах, брайлеўскім дысплеем да персанальнага камп’ютэра, чытаючай машынай для чытання плоскадрукавальных тэкстаў з выкарыстаннем сінтэтычнага маўлення, навушнікамі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам