ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чытаем спартыўную перыёдыку
Вынікі Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL

Мой горад

Мой горад
Іншыя навіны

29 чэрвеня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі “Мой горад” з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


Пад час заняткаў юныя майстры з задавальненнем “пабудавалі” свой горад мары. Звычайныя скрынкі з-пад гарбаты ператварыліся ў яркія шматпавярховыя дамы. На кветніках “выраслі” прыгожыя пластылінавыя ружы і рознакаляровыя рамонкі. Алеі дрэў і фантаны ўпрыгожылі вуліцы.

У працэсе творчай дзейнасці маленькія ўдзельнікі замацавалі свае навыкі працы з паперай, сурвэткамі, крупамі, клеем, эксперыментавалі з колерам, матэрыяламі, прапаноўвалі свае варыянты выявы.

Для стварэння добрага настрою на занятках гучалі знаёмыя і любімыя дзіцячыя песенькі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам