ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія да Дня маці
У рамках Тыдня бацькоўскай любві ў бібліятэцы віншуюць любімых мам і тат

Музыканты-аматары запрашаюць

Музыканты-аматары запрашаюць
Іншыя Навіны

Працягваюцца традыцыйныя суботнія сустрэчы з музычнай супольнасцю “Свет класічнай музыкі”!

Музыканты-аматары выконваюць шэдэўры акадэмічнай музыкі, канцэрт дапаўняе маляўнічая прэзентацыя з расказамі аб выкананых творах.

14 кастрычніка мы адправімся скрозь часы і эпохі ў музычнае падарожжа па Італіі, Францыі і Іспаніі, пазнаёмімся з яркай музыкай Паганіні, Вердзі, Расіні, летуценнымі мелодыямі Дэбюсі, Фарэ і Саці, а таксама шэдэўрамі кампазітараў-класікаў Вівальдзі, Скарлаці і іншых.

Праграма канцэрта-лекцыі

Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам