ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
Візіт беларускіх і расійскіх пісьменнікаў

На ММКВК прэзентавалі фотаальбом, які выйшаў да векавога юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

На ММКВК прэзентавалі фотаальбом, які выйшаў да векавога юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя Навіны

24 сакавіка на XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзентацыя выдання “Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў”.

На працягу стагоддзя Нацыянальная бібліятэка Беларусі выконвае місію захавальніцы дакументальнай спадчыны беларускага народа. Яе дзейнасць накіравана на захаванне дакументаў, забеспячэнне доступу жыхароў Беларусі да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў. Бібліятэка займаецца адукацыйнай, развіццёвай, творчай, забаўляльнай, аздараўленчай дзейнасцю.

Фотаальбом “Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў” убачыў свет у выдавецтве “Беларусь” да векавога юбілею бібліятэкі на трох мовах – англійскай, беларускай і рускай. На яго старонках – фатаграфіі, якія храналагічна адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі ад пачатку стварэння ўстановы да сучаснасці, гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны. Грандыёзнае выданне, якое выйшла накладам усяго 1 000 асобнікаў, адрозніваюць архіўныя фатаграфіі, унікальныя дакументы, незвычайныя ракурсы інтэр’ераў, рэпартажы з праведзеных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам