ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Сказочные путешествия с приключениями”

“На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”

“На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”
Іншыя навіны

Запрашаем на цыкл інтэрактыўных лекцый-канцэртаў “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.

На інтэрактыўных лекцыях-канцэртах можна будзе пачуць музыку беларускіх кампазітараў у выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і прыняць удзел у засваенні ўзораў нацыянальнай музычнай спадчыны, а таксама пазнаёміцца з вынікамі сучасных даследаванняў у галіне беларускага музычнага краязнаўства. Мультымедыйныя ілюстрацыі яскрава дапоўняць тэму лекцыі і выкананне твораў.

Арганізатары цыкла: музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, навукова-творчае аб'яднанне “Facultatis” Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.

  • 20 снежня – “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”
  • 26 студзеня – “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”
  • 23 лютага – “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”
  • 30 сакавіка – “Прынашэнне Маці Божай”
  • 27 красавіка – “Талака”
  • 27 мая – “Музычная капэла”
  • 28 верасня – “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”
  • 26 кастрычніка – “Перад вамі спяваем старадаўнім звычаем”
  • 30 лістапада – “Музыка беларускай сядзібы”

20 снежня 2022 г. запрашаем на першы канцэрт цыкла – “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”. Слухачы пазнаёмяцца з творамі беларускіх кампазітараў на тэму каляд, нацыянальнымі выканальніцкімі традыцыямі. Акрамя таго, будзе магчымасць вывучыць песні і выканаць іх разам з музычнай капэлай.

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра)

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам