ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пачуйце “мову” ваеннай ілюстрацыі
Музыканты-аматары запрашаюць

Новыя ўдзельнікі рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі

Новыя ўдзельнікі рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

6 лютага Нацыянальная бібліятэка правяла вэбінар для спецыялістаў бібліятэк, якія падключаюцца да рэгіянальных зводных электронных каталогаў у 2024 годзе.

У працы вэбінара ўзялі ўдзел 35 спецыялістаў публічных абласных і раённых бібліятэк краіны, якія адказваюць за камплектаванне і фарміраванне электронных каталогаў.

Падчас мерапрыемства Алена Ішуціна, загадчык сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, расказала аўдыторыі аб арганізацыйных, тэхнічных і тэхналагічных аспектах падключэння бібліятэчных устаноў да рэгіянальных зводных электронных каталогаў.

На працягу 2024 года Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Новік, Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Дзятлаўская раённая бібліятэка, Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна, Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна і Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка будуць падключаны і прадставяць свае фонды ў рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам