ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вось і падзарадзіліся: у бібліятэцы прайшла Бібліяноч-2022!
Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – 2022 (+відэа)

Пачынаем дзяліцца энергіяй: Бібліяноч пачалася!

Пачынаем дзяліцца энергіяй: Бібліяноч пачалася!
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі расчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых далучыцца да штогадовай культурнай акцыі ў падтрымку кнігі і чытання – “Бібліяноч-2022”!

Як вядома, Нацыяналка сёлета святкуе сваё стагоддзе. У гэты вечар здзейсніць рывок у часе – разам з бібліятэкай у новае стагоддзе – сабралася шмат гасцей.

Наведвальнікаў сустрэлі сапраўдныя захавальнікі энергіі будучыні. Чароўны тэатралізаваны спектакль студэнтаў кафедры рэжысуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адчыніў партал у свет энергіі.

Прама зараз кампаніі збіраюцца на майстар-класах па гульні ў шахматы і шашкі, дзеці і дарослыя акунаюцца ў свет разнастайных “настолак” ад “Hobby Game” і з задавальненнем прымаюць удзел у здымцы пластылінавага мультфільма да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Захапляюць гасцей і інтэрактыўныя забавы – інтэлектуальны квест ад “Questoria”, актыўны квест па бібліятэцы “Унутры ромбакубаактаэдра” і QR-экскурсія па “алмазе ведаў”.

Спяшаемся нагадаць, што ўвесь вечар працуюць бонусныя пляцоўкі “Энергія майстра” і “Энергія неба”. Уваход на іх ажыццяўляецца па фішках, якія можна атрымаць за актыўны ўдзел у конкурсах на пляцоўках Бібліяночы. Колькасць фішак абмежавана!

Запрашаем усіх да 23.00 зарадзіцца энергіяй разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі! Абяцаем займальны вечар і цудоўны настрой!

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам