ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Час для добрых спраў – заўсёды”: падведзены вынікі акцыі
Памёр беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка

Падарожжа па “алмазу” для юных чытачоў з Андрэеўшчыны

Падарожжа па “алмазу” для юных чытачоў з Андрэеўшчыны
Іншыя навіны

20 студзеня ў рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” бібліятэку наведалі выхаванцы Андрэеўскага інтэрната Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Пазнаёміцца з Мінскам і яго славутасцямі, прагуляцца па шырокіх праспектах, убачыць цырк і здзейсніць падарожжа па “алмазу”... Такая насычаная праграма чакала юных гасцей з Андрэеўскага інтэрната, замацаванага за Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, падчас наведвання сталіцы.

У Нацыянальнай бібліятэцы для дзяцей прайшла займальная экскурсія па будынку: дзеці пакруцілі гранітны шар, загадаўшы жаданні ля фантана, паскакалі на шкляной падлозе, праверыўшы яе на трываласць, адшукалі родную Віцебскую вобласць на велізарных мастацкіх пано. І нават навучыліся самастойна заказваць літаратуру са сховішча, каб пераканацца – кнігі сапраўды “катаюцца” па бібліятэцы на тэлеліфце.

У музеі кнігі дзяцей вітаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша. Ён расказаў ім аб 500-гадовым юбілеі беларускага кнігадрукавання, які мы маштабна адзначалі ў мінулым годзе, і падараваў кнігі пра вядомага першадрукара Францыска Скарыну. Але гэта, вядома, не ўсе падарункі – Нацыянальная бібліятэка перадала ў дар Андрэеўскаму інтэрнату каля 400 выданняў, сярод якіх развіваючыя кнігі, мастацкая, навукова-папулярная і вучэбная літаратура для дзяцей і падлеткаў.

Прадоўжылася падарожжа знаёмствам з музейнымі экспанатамі: кнігай-малышкай і кнігай-гігантам, кнігай-скруткам і самымі старажытнымі рукапіснымі кнігамі. Апошняй кропкай экскурсійнага маршрута стала аглядная пляцоўка, дзе з вышыні 73 метраў дзеці змаглі ўбачыць Мінск, як на далоні.

Спадзяемся, што гэта захапляльнае падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы пакінула прыемныя ўспаміны ў дзяцей, і кожны з іх абавязкова вернецца сюды зноў, каб дакрануцца да скарбніцы ведаў.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам