30 студзеня намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка ўзяў удзел у мерапрыемстве па падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына Расійскай Федэрацыі і Мінскай духоўнай акадэміяй імя Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы.
Сумесны праект прадугледжвае аддаленае падключэнне працоўных месцаў у чытальнай зале акадэмічнай бібліятэкі да рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі на пастаяннай аснове і рэалізуецца пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Рускага Дома ў Мінску.
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана ў рамках ажыццяўлення Праграмы па развіцці бібліятэкі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мінскай духоўнай акадэміі.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.