ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ф. Скарына. Грані творчасці – грані асобы
“Рэальная дыпламатыя”: юбілей, які аб'ядноўвае

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу
Іншыя навіны

15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі падведзены вынікі XXV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры".


Конкурс праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк краіны з мэтай павышэння ролі бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, папулярызацыі нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, народных промыслаў, а таксама падтрымкі і развіцця чытання.

У рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 36 публічных бібліятэк: 12 цэнтральных і 24 бібліятэкі-філіялы. Гродзенская і Магілёўская вобласці прадставілі на конкурс па 8 работ, Брэсцкая – 7, Мінская – 5, Віцебская – 4, Гомельская – 3, г. Мінск – 1.

Нягледзячы на невялікую, у параўнанні з мінулымі гадамі, колькасць прадстаўленых работ, члены журы адзначылі іх высокую якасць, разнастайнасць увасобленых ідэй, творчы падыход удзельнікаў.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены загад міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі першай, другой, трэцяй ступеняў і грашовымі прэміямі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам