ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання
Процідзеяння гандлю людзьмі: нацыянальны і міжнародны вопыт

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Гродна, Каробчыцы, Аўгустоўскі канал

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Гродна, Каробчыцы, Аўгустоўскі канал
Іншыя Навіны

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі чароўны і старадаўні горад Гродна.

Пабывалі ў Старым замку на высокім беразе Нёмана, палюбаваліся Барысаглебскай (Каложскай) царквой – адной з найстарэйшых цэркваў Усходняй Еўропы, Фарным касцёлам Святога Францыска Ксаверыя – кафедральным саборам Гродна.

Падчас агляднай экскурсіі па агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»” ўбачылі кузню, домік разьбяра па дрэве, цыганскую кібітку, маляўнічыя садовыя альтанкі, паўлінаў і фазанаў, страусаў, трусоў, в’етнамскіх свінак і вярблюда.

Harodnia-2.jpg

Наведалі комплекс “Гродзенская крэпасць – Партызанскі лагер”, які размяшчаецца ў глыбіні паркавай тэрыторыі, дзе падчас Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў разгортваліся актыўныя баявыя дзеянні. 

Harodnia-3.jpg

Завяршылі паездку падарожжам на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале – жамчужыне Прынёманскага краю.

Паездка падарыла калектыву бібліятэкі незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам