ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вам у дапамогу - электронная дастаўка дакументаў
Пра прафесію рэстаўратара – у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"

“Plantiniana” ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Plantiniana” ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Сёлета адзначаецца 500-годдзе знакамітага еўрапейскага друкара Крыстафа Плантэна. У шматлікіх бібліятэках свету запланаваны мерапрыемствы па святкаванні юбілею выдаўца. А пакуль большасць ўрачыстасцей перанесена, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў падтрымку юбілейнай даты ўзгадвае вялікага друкара і яго цудоўныя кнігі са сваёй калекцыі.

У 1555 годзе Крыстаф Плантэн заснаваў невялічкую друкарню ў Антверпене, якую з часам ператварыў у адну з найлепшых у Еўропе. Выданні друкарні карысталіся поспехам дзякуючы выдатнаму афармленню. Шрыфты стваралі лепшыя тагачасныя спецыялісты, а цудоўныя гравюры – выдатныя мастакі і гравёры. Плантэн клапаціўся пра рэпертуар кніг і падтрымліваў сувязі з вядомымі вучонымі Еўропы. Пасля смерці Крыстафа Плантэна ў 1589 годзе справу падтрымала яго сям’я. Сямейны бізнес Плантэна працягваўся больш за 300 гадоў. У 1865-м друкарня была зачынена, а ў 1875-м будынак набыў урад Бельгіі. З 1877 года цалкам захаваная друкарня з друкарскім абсталяваннем з'яўляецца музеем. У 2005 годзе музей стаў першай музейнай установай, уключанай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Museum Plantin Moretus.jpg

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца і вывучаюцца кнігі друкарні Плантэна-Марэтуса. Калекцыя “Plantiniana” ўключае старадрукі ад 1564 да 1774 года выдання.

Пазнаць плантэнаўскія выданні даволі лёгка: па друкарскай марцы “Залаты цыркуль”, якая атрымала шырокую вядомасць і захоўвалася нашчадкамі да апошніх дзён існавання “Дома Плантэна”. Форма маркі змянялася, але яе змест і значэнне заставаліся нязменныя. У цэнтральнай часцы – рука, якая апускаецца з аблокаў і трымае цыркуль, і надпіс “Labore et constantia” (“Праца і пастаянства”). Прамая і нерухомая ножка цыркуля ўвасабляе пастаянства, рухомая – працу.

Plantiniana-1.png

Знакамітая “Перэгрынацыя” Мікалая Радзівіла Сіроткі яшчэ пры жыцці аўтара была надрукавана ў 1614 годзе ў слынным выдавецтве Плантэна-Марэтуса ў Антверпене. Кніга карысталася вялікім попытам, вытрымала вялікую колькасць перавыданняў, перакладаў і рукапісных спісаў. Звесткі аб друкарні пазначаны на тытульнай старонцы і ў калафоне. На апошнім аркушы змешчана гравіраваная выдавецкая марка Плантэна. Адметнасць асобніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў тым, што ён паходзіць з Нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў, якая была адноўлена ў другой палове XIX ст. Марыяй дэ Каштэлян, жонкай князя Антонія Радзівіла. Пра гэта сведчыць пячатка “Ordynacja Nieświeska Biblioteka”. У кнізе маецца шмат гравюр, у тым ліку выява карабля ў час буры. Менавіта падчас буры Радзівіл Сіротка выкінуў набытыя муміі ў мора, паддаўшыся забабонам, якія звязвалі прысутнасць мумій на борце з крушэннем карабля. Радзівіл меў жаданне паказаць каштоўныя экспанаты з Егіпта ў родным Нясвіжы.

 Plantiniana-2.png  Plantiniana-3.png

 Асобнік у Дзяржаўным рэестры кніжных помнікаў

У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца кніга 1632 года з гравіраваным тытульным аркушам (медзярыт) па эскізе вялікага мастака Пітэра Паўля Рубенса. Гравёрам з’яўляецца Карнэліс Гале. Аўтар кнігі – Мацей Казімір Сарбеўскі (1595–1640), паэт, філосаф і тэарэтык літартуры. Ён выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме, Нясвіжскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі. Сарбеўскі вядомы як выдатны лацінамоўны паэт. Доўгі час яго вершы вывучаліся ў еўрапейскіх навучальных установах XVІІ–XІX ст. як дасканалы ўзор новалацінскай паэзіі. Найбольш славутае яго выданне “Lyricorum libri IV” надрукавана ў знакамітай друкарні Плантэна ў 1632 годзе і выйшла пяцітысячным накладам.

Plantiniana-4.jpg

Асобнік у электронным каталогу НББ

Аўтар матэрыялу: Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам