ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на семінары “Бібліятэка як сацыяльна-камунікатыўны інстытут грамадства”
Прэзентацыя кнігі ўспамінаў дзяцей вайны

Пошук навуковай інфармацыі па прыродазнаўчых навуках і лагапедыі

Пошук навуковай інфармацыі па прыродазнаўчых навуках і лагапедыі
Іншыя Навіны

27 лютага на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для зборнай групы першакурснікаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ у рамках двухбаковага супрацоўніцтва прайшлі навучальныя заняткі.

Студэнты азнаёміліся з традыцыйнымі і электроннымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Увазе былі прапанаваны магчымасці рэгістрацыі на партале і платформах закупляемых рэсурсаў для аддаленага заказу друкаваных дакументаў і чытання электронных анлайн, падбору і рэдагавання спісаў літаратуры да навуковых прац, выкарыстання бясплатных віртуальных даведачных службаў, праверкі тэкстаў на наяўнасць запазычанняў у сістэмах “Антыплагіят” і “ПлагіятКантроль”, аддаленай дастаўкі лічбавых копій фрагментаў дакументаў.

Алгарытмы пошуку інфармацыі будучыя выкладчыкі (лагапедыі, біялогіі і геаграфіі) асвойвалі з улікам вывучаемых дысцыплін шляхам дзялення на тры каманды. Падчас трэнінгу яны ажыццяўлялі тэматычны пошук па рэсурсах, якія вырабляюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, набытых ліцэнзійных базах даных і навуковых рэсурсах адкрытага доступу. Практычная частка таксама была накіравана на паглыбленне ведаў аб элементах кнігі, структуры выданняў, прыкніжнай бібліяграфіі, дапаможных паказальнікаў даведачных выданняў.

Першакурснікі прыродазнаўча-навуковага факультэта набывалі веды і ўменні пошуку літаратуры па біялогіі, геаграфіі, заалогіі пазваночных і бесхрыбтовых, батаніцы, экалогіі і біялагічных асновах сельскай гаспадаркі, дэндралогіі, геалогіі, тапаграфіі, агульным землязнаўстве і школьным турызме, сацыяльна-эканамічнай геаграфіі.

Студэнты-лагапеды фармавалі спісы крыніц аб прычынах, механізмах, сімптаматыцы, плыні і структуры парушэнняў маўленчай дзейнасці, тэорыі лагапедыі, практыцы і сістэме карэкцыйнага ўздзеяння. Будучых спецыялістаў у галіне карэкцыйнай педагогікі цікавілі матэрыялы для падрыхтоўкі дакладаў на рэспубліканскія канферэнцыі ў галіне лагапедыі, так як традыцыйна студэнты спецыяльнасці “Лагапедыя” прымаюць актыўны ўдзел у падобных мерапрыемствах.

Рабяты зарэгістраваліся на платформах ліцэнзійных баз даных для аддаленага выкарыстання ў адукацыйным працэсе падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, ілюстраваных даведнікаў і паняційна-тэрміналагічных слоўнікаў у галіне лагапедыі, дакументальна-мастацкай літаратуры і трактатаў па геаграфіі, зборнікаў задач, практыкаванняў і даведнікаў па біялогіі, ілюстраваных класіфікацый найгалоўнейшых гатункаў лугавых траў і інш.

Асаблівую цікавасць пошукавых каманд біёлагаў, географаў і лагапедаў выклікалі матэрыялы аб драўняна-хмызняковых раслінах і кветкава-дэкаратыўных гадавальніках, фанетыка-фанематычным недаразвіцці маўлення і алаліі, парушэнні тэмпу маўлення і заіканні, фарміраванні маўленчай дзейнасці ў негаворачых дзяцей з дапамогай інавацыйных тэхналогій, спосабах папярэджання, выяўлення і ліквідацыі парушэння маўлення сродкамі спецыяльнага навучання і выхавання.

Lahapied_bijal_hieahr-1.jpg

Падчас наведвання галоўнай бібліятэкі краіны студэнты азнаёміліся з размяшчэннем чытальных залаў, кафедры выдачы літаратуры і цэнтральнага дапаможнага фонду, пунктаў харчавання і станцый капіявання, выставачных галерэй. Пасля заняткаў наведалі выставы традыцыйнага кітайскага і карэйскага мастацтва “Жамчужыны Усходу” і агітацыйнага плаката “Мова ваеннай ілюстрацыі” (баявыя і партрэтныя замалёўкі, кнігі кішэннага фармату для фронту, сатырычныя ілюстрацыі), прысвечаныя святкаванню Новага года па ўсходнім календары і 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спрыяюць фарміраванню глыбокіх і шырокіх ведаў, даследчых і педагагічных навыкаў практычнай работы, ведання законаў прыроды і ўмення прымяняць гэтыя веды на практыцы ў галінах прыродазнаўства. Галоўная бібліятэка краіны валодае вялікім масівам навуковай і вучэбнай інфармацыі для якаснай падрыхтоўкі студэнтаў-лагапедаў, якая спрыяе вырашэнню навукова-даследчых задач, фарміраванню новых ведаў і пашырэнню прафесійнага кругагляду будучых спецыялістаў у галіне карэкцыйнай педагогікі.

Тэматыка навучальных заняткаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў разнастайная: “Пошук навуковай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт”, “Набытыя базы даных”, “Электронныя рэсурсы, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай”, “Асновы пошуку: каталогі, бібліяграфія, даведачныя выданні”, “Пошук інфармацыі па электронных і картачных каталогах”, “Рэсурсы і паслугі бібліятэкі: коратка пра галоўнае”, “Афармленне бібліяграфіі да навуковай работы”, “Як скарыстацца рэсурсамі, не выходзячы з дому”.

Заказаць заняткі можна па тэлефоне: (8 017) 293 27 39, e-mail: osio@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам