ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Бярозавы гай”
Ультрасучасныя бібліятэкі Санкт-Пецярбурга – “Сфера” і “Шафа”

Праца з аўдыторыямі ў бібліятэках

Праца з аўдыторыямі ў бібліятэках
Іншыя Навіны

Тэму далучэння новых аўдыторый у бібліятэку абмяркоўвалі 26 кастрычніка бібліятэкары краін СНД – удзельнікі праекта “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”, арганізаванага Камітэтам па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга сумесна з ЦГПБ імя У.У. Маякоўскага.

Увазе слухачоў былі прадстаўлены стратэгіі і практыкі далучэння новых аўдыторый, праекты бібліятэкі імя Маякоўскага ў культурна-дзелавой прасторы “Сеўкабель порт” і бібліятэчным цэнтры “Охта”.

Праца Маякоўкі ў сацыяльных сетках, Telegram і YouTube накіравана на папулярызацыю дзейнасці бібліятэкі, фарміраванне ў карыстальніка патрэбы ў чытанні і прыцягненне яго ва ўстановы культуры. У telegram-групах “Маяковка. События”, “Маяковка. Книги”, “Маяковка. Новости” вядзецца тэматычнае асвятленне дзейнасці бібліятэкі.

Папулярызацыя бібліятэчных акаўнтаў у сацыяльных сетках адбываецца з дапамогай QR-кодаў у буклетах і на інсталяцыях. Формы папулярызацыі – дайджэсты, асветніцкія пасты, прамыя трансляцыі, варажба па літаратурных творах. Сярод інструментаў папулярызацыі найбольш папулярныя рассылкі, трансляцыі, кліпы, мантажы выстаў-праекцый, інсталяцыі, мерчы.

Usie_u_biblijateku-4.jpg

Вялікі поспех мела інсталяцыя “ЛЮБЛЮБЛЮБЛЮБЛЮБЛЮ” ў двары бібліятэкі летам 2022 года. Яна суправаджалася публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі, нанясеннем на графітныя паверхні вершаў У. Маякоўскага. Зона інсталяцыі прадугледжвала месцы для адпачынку і інстаграмную зону для фотаздымкаў. У telegram-боце была запушчана экскурсія “Гід па інсталяцыі” з інфармацыяй пра паэта, распрацавана спадарожная сувенірная прадукцыя Маякоўкі.

Другая частка пасяджэння круглага стала, накіраванага на прыцягненне чытацкай аўдыторыі, насіла групавы характар працы. Бібліятэкары краін СНД аналізавалі патэнцыйныя групы чытачоў, а таксама распрацоўвалі і прэзентавалі стратэгіі па прыцягненні карыстальнікаў у бібліятэку.

Матэрыял падрыхтаваны ўдзельніцай праекта Вольгай Палунчанкай, галоўным бібліёграфам АДІА НББ.

Чытайце таксама:
Спецыялізаваная культурна-адукацыйная праграма “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”
Рэсурснае забеспячэнне Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага (г. Санкт-Пецярбург)
Супрацоўніцтва бібліятэк і тэатраў Санкт-Пецярбурга
Ультрасучасныя бібліятэкі Санкт-Пецярбурга – “Сфера” і “Шафа”

Працяг будзе.

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам