ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”
Комплексныя рашэнні для бібліятэк і ўстаноў адукацыі

Прэвентыўная кансервацыя дакументаў у скураных вокладках

Прэвентыўная кансервацыя дакументаў у скураных вокладках
Іншыя Навіны

16 мая ў бібліятэцы прайшоў вэбінар “Прэвентыўная кансервацыя дакументаў у скураных вокладках”.

Скураныя вокладкі рэдкіх і каштоўных кніг уяўляюць мастацкую і гістарычную каштоўнасць, таму патрабуюць да сябе павышанай увагі.

Падчас мерапрыемства загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Дзіяна Муратава распавяла аб асноўных прычынах разбурэння скураных вокладак кніг, асаблівасцях захоўвання і эксплуатацыі дакументаў у скураных вокладках. Яна акцэнтавала ўвагу на вызначальнай ролі прэвентыўных кансервацыйных мерапрыемстваў у забеспячэнні захаванасці дадзеных дакументаў.

Інжынер-тэхнолаг бібліятэкі Яніна Дубінец расказала аб методыцы стабілізацыі скураных вокладак, выкарыстоўваемых матэрыялах, прадэманстравала ўсе этапы працэсу.

Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адказалі на пытанні аб асаблівасцях прымянення розных саставаў, іх уплыве на скуру.

У вэбінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі 16 абласных, раённых і рэспубліканскіх бібліятэк.

Матэрыял пададзены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Удзел у праекце  “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці”

7 Чэр 2024

З 16 па 24 мая паспяхова быў рэалізаваны чацвёрты праект “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці” Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі сумесна з Рассупрацоўніцтвам пры ўдзеле Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі. Удзельнікам мерапрыемстваў стала вядучы метадыст навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анастасія Радзько.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам