ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальнай бібліятэцы ўручаны дыплом за лепшае навуковае выданне
Вернасць вытокам

Прэзентацыя манаграфіі Андрэя Катлярчука

Прэзентацыя манаграфіі Андрэя Катлярчука
Іншыя навіны

1 чэрвеня ў НББ ў рамках Дзён культуры Швецыі ў Беларусі (13 мая – 12 чэрвеня 2010 г.) адбылася прэзентацыя манаграфіі Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.”.


Гэтае мерапрыемства з’яўляецца сумесным праектам Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Манаграфія “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны ХVІІ ст.” – беларускае выданне дысертацыі доктара гітарычных навук, журналіста, даследчыка Андрэя Катлярчука. Асобнай кнігай па-беларуску яна выходзіць упершыню. У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы Вялікага княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй. Багата ілюстраваная кніга выйшла ў свет пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна. На прэзентацыі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан, аўтар манаграфіі, вучоныя-гісторыкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Андрэй Катлярчук адказаў на пытанні прысутных і пасля мерапрыемства правёў аўтограф-сесію.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам