ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”
Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА
Іншыя Навіны

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Будучыя кансультанты і аналітыкі па эканамічнай бяспецы, спецыялісты эканамічнай разведкі, супрацоўнікі кантрольна-рэвізійных службаў, аўдытары і рызыка-менеджары азнаёміліся з традыцыйнымі і электроннымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленымі фондам друкаваных і электронных дакументаў, базамі даных уласнай генерацыі і вядучых сусветных вытворцаў.

Падчас трэнінгу, накіраванага на развіццё кампетэнтнасці выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, засваенне алгарытмаў пошуку ажыццяўлялася з улікам вывучаемых дысцыплін: логікі, інфармацыйнай і кадравай бяспекі, сучасных плацежных сістэм, аналізу гаспадарчай дзейнасці, канкурэнтнай разведкі, сістэмнага аналізу і ацэнкі фактараў эканамічнай бяспекі, кіраўніцкага і бухгалтарскага ўліку, аўдыту.

Акцэнт быў зроблены на асаблівасцях рэгістрацыі (анлайн і стацыянарна) і аддаленага (пры наяўнасці рэгістрацыі або адзінага пароля) выкарыстання ў адукацыйным працэсе якаснай вучэбнай літаратуры, прадстаўленай на платформах электронных бібліятэчных сістэм, даступных пры наяўнасці чытацкага білета.

Студэнтам былі прадстаўлены магчымасці аддаленага заказу літаратуры і дастаўкі лічбавых копій фрагментаў дакументаў, праверкі тэкстаў на наяўнасць запазычанняў у сістэмах “Антыплагіят” і “ПлагіятКантроль”, пошуку навуковай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт.

На платформах ліцэнзійных баз даных і навуковых рэсурсаў адкрытага доступу першакурснікі азнаёміліся з пералікам артыкулаў з перыядычных выданняў па пытаннях арганізацыі і метадаў правядзення падатковых праверак, судова-бухгалтарскай экспертызы, цэнаўтварэння і падаткаабкладання, псіхалогіі кіравання, рызыка-менеджменту, развіцця тэхналогій прадухілення супрацьпраўных дзеянняў у бізнэсе.

Магчымасць выкарыстання паслуг Віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі выклікала асаблівую цікавасць, абгрунтаваную вывучэннем такіх дысцыплін, як фінансавае і гаспадарчае права, адміністрацыйна-дэліктнае права, грамадзянскі і гаспадарчы працэс. Набытыя бібліятэкай ліцэнзійныя базы даных прававой тэматыкі і падборка прававых інтэрнэт-рэсурсаў прадстаўляюць доступ да дакладнай і актуальнай юрыдычнай інфармацыі, важнай для фарміравання прафесійных кампетэнцый спецыялістаў у галіне эканамічнай бяспекі.

Агляд анлайн-сэрвісаў азнаёміў першакурснікаў з адрозненнямі крытэрыяў пошуку інфармацыі і методык выканання бясплатных віртуальных тэматычных даведак (“Спытай бібліятэкара”, “КОРУНБ” і “Задаць пытанне”) і платнай паслугі “Складанне спіса літаратуры па тэме”. Архівы віртуальных даведачных службаў дазваляюць з дапамогай доступу да выкананых тэматычных даведак сфармаваць бібліяграфічны спіс (кнігі, артыкулы, нарматыўна-прававыя акты) да навуковых прац па розных аспектах эканамічнай бяспекі.

Падчас мерапрыемства была акцэнтавана ўвага на асаблівасцях абслугоўвання, доступу да інфармацыйных рэсурсаў і зместу падсобных фондаў літаратуры аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, залы прававой інфармацыі і цэнтральнага падсобнага фонду.

Фонды галоўнай бібліятэкі краіны дазваляюць максімальна задаволіць інфармацыйныя патрэбы спецыялістаў у эканамічнай бяспецы, якія забяспечваюць бесперапыннасць і ўстойлівасць эканамічнай сістэмы, распрацоўку стратэгій развіцця, аналіз эканамічных рызык, прагназаванне і нейтралізацыю пагроз нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы.

Тэматыка навучальных заняткаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў разнастайная: “Пошук навуковай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт”, “Набытыя базы даных”, “Электронныя рэсурсы, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай”, “Асновы пошуку: каталогі, бібліяграфія, даведачныя выданні”, “Пошук інфармацыі па электронных і картачных каталогах”, “Рэсурсы і паслугі бібліятэкі: коратка пра галоўнае”, “Афармленне бібліяграфіі да навуковай працы”, “Як скарыстацца рэсурсамі, не выходзячы з дому”.

Заказаць заняткі можна па тэлефоне: (8 017) 293 27 39, e-mail: osio@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам