ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ідэі ад Нацыянальнай бібліятэкі: што падарыць бацькам на Новы год
Цікава пачытаць”: кніга “Приключения Карчика и его друзей”

Рукапісныя каталогі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў

Рукапісныя каталогі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў
Іншыя Навіны

На XVI Беларуска-Расійскай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы кніжнай культуры: асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”, якая адбылася 22–23 лістапада на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання В.М. Палунчанка выступіла з дакладам “Роля бібліятэчных рукапісаў у бібліяграфічнай рэканструкцыі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі”.

На сённяшні дзень бібліятэкі не маюць поўнай бібліяграфіі на фонд бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі і апісваюць толькі экзэмпляры з уласных фондаў. Бібліяграфічная рэканструкцыя кнігазбору нясвіжскіх Радзівілаў на падставе рукапісаў  дасць новы штуршок развіццю гісторыі кнігі Беларусі, дазволіць даведацца аб тым, якія выданні былі ў бібліятэцы, якія захаваліся да нашага часу, якія загінулі.

Увазе ўдзельнікаў канферэнцыі была прадстаўлена рукапісная бібліяграфія з фондаў Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве за 1575–1936 гг. на нямецкай, італьянскай, лацінскай, французскай, польскай мовах. Бібліяграфічныя крыніцы былі сістэматызаваны па падгрупах (арыгіналы, копіі кніжных рэестраў, арыгіналы, сшытыя толькі з копіямі альбо копіямі і чарнавікамі, асобныя чарнавыя варыянты спісаў кніг), таму што кожная з вызначаных падгруп будзе мець свае асаблівасці бібліяграфічнай рэканструкцыі зафіксаваных звестак аб выданнях.

Працэсы руху і камплектавання бібліятэчнага фонду Нясвіжскага замка дазваляюць прааналізаваць такія арыгінальныя дакументы, як рэестры перадачы выданняў з адной бібліятэкі ў другую або ў фонд замкавага архіва, спісы патрэбнай да набыцця літаратуры. Сярод такіх рукапісаў – каталог выданняў, складзены ў верасні 1736 г. па даручэнні Ганны Катажыны Радзівіл з Сангушак, якія належала перадаць з Белай да Нясвіжа ва ўласнасць Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі; рэестр выданняў з ардынацкай бібліятэкі, якія патрапілі да нясвіжскага архіва ў 1845 г.; нататкі ад 31 снежня 1920 г. са спісам кніжных навінак, якія планавалася закупіць у фонд замкавай бібліятэкі.

rukapisnyja_katalohi_1.jpg

Сярод складальнікаў рэестраў па кнігазборы князёў Радзівілаў з Нясвіжа, Белай, Жоўквы, Круляўца, якія маюць дачыненне да бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі, вядомыя асобы свайго часу – Тэадор Вернер, ксёндз Мікалай Кучэўскі, Марцін Вобэ, Каэтан Квяткоўскі, Вінцэнт Грыневіч. Агульная колькасць даследуемых дакументаў – 25 архіўных адзінак захавання і 3 183 аркушы з зафіксаванай бібліяграфічнай інфармацыяй. Бібліятэчныя рукапісы адрозніваюцца па ступені “чытабельнасці”, на якую ўплываюць почырк складальніка, колер чарніла і алоўкаў, фізічная якасць захаваных аркушаў.

Праца канферэнцыі праходзіла ў 4-х секцыях: “Навука аб кнізе ў міждысцыплінарным дыскурсе. Гістарычная памяць і кніжная культура як фактар фарміравання”, “Сэнсы і каштоўнасці чытання ў сучасным свеце. Сродкі масавай камунікацыі і практыкі чытання ва ўмовах лічбавізацыі грамадства”, “Кнігазборы ў гісторыка-культурным аспекце. Рукапісныя фонды бібліятэк і архіваў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, “Стварэнне нацыянальных рэсурсаў як адзін с асноватворных фактараў развіцця грамадства”.

Стэндавыя даклады ўдзельнікаў з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Навасібірска былі прысвечаны бібліятэчнай навуковай школе Беларусі, вобразу кнігі як сакральнаму аб’екту сучаснай расійскай анімацыі, ролі кніжнай культуры ў фарміраванні гістарычнай памяці, асаблівасцям архіўнага апісання рэпартажных фотаздымкаў савецкага перыяду, беларускай акадэмічнай персонаграфіі і бібліятэчнай біяграфіцы.

У Мармуровай зале Дзелавога і культурнага комплексу пасольства была арганізавана выстава “Кніжная культура Беларусі і Расіі: да 15-годдзя супрацоўніцтва Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі і Навуковага і выдавецкага цэнтра «Навука» РАН”.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам