ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем з 95-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыю Андрэеўну Каваленку!
Прэзентацыя аўтаматызаванай сістэмы “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

“Руплівы сейбіт на ніве філалогіі”: юбілейны вечар Васіля Старычонка

“Руплівы сейбіт на ніве філалогіі”: юбілейны вечар Васіля Старычонка
Іншыя Навіны

23 лютага ў бібліятэцы адбыўся творчы вечар “Руплівы сейбіт на ніве філалогіі”, прымеркаваны да 70-годдзя беларускага вучонага, доктара філалагічных навук, прафесара, дэкана філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Васіля Дзянісавіча Старычонка.

Васіль Старычонак – уладальнік медаля Францыска Скарыны, кавалер ордэна Францыска Скарыны, аўтар больш за 400 манаграфій, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, даведнікаў і слоўнікаў, шматлікіх навуковых артыкулаў.

Падчас мерапрыемства Дзмітрый Дзятко, доктар філалагічных навук, мовазнавец, прэзентаваў бібліяграфічнае выданне “Прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак”, а Васіль Дзянісавіч распавёў пра свой лёс і навуковую дзейнасць і перадаў у фонд бібліятэкі кнігу-даведнік “Прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак”, пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў.


У творчым вечары ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, доктар педагагічных навук, прафесар Святлана Фелістовіч, дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Сяргей Важнік, настаяцель прыхода храма праведнага Філарэта Міласцівага ў г. Мінску Іерэй Макарый Кавалёў, загадчык кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Роўда, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран, кіраўнік народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Алеся Сівохіна.

Нацыянальная бібліятэка прадставіла выстаўку-прагляд па шырокім коле навуковых інтарэсаў Васіля Дзянісавіча. Сярод дакументаў – манаграфіі, слоўнікі, падручнікі і артыкулы па розных галінах мовазнаўства і літаратуразнаўства – дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, полісеміі, семантыцы, культуры маўлення, міжмоўных кантактах, займальнай філалогіі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам