ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала для сталічных школ і гімназій
“Як атрымаць пропуск у свет права?”: пытанні інфарматызацыі прававой сферы абмеркавалі на канферэнцыі

Сайт Нацыянальнай бібліятэкі адзначаны прэміяй “ТІБО-2018”!

Сайт Нацыянальнай бібліятэкі адзначаны прэміяй “ТІБО-2018”!
Іншыя Навіны

17 мая ў “Мінск-Арэне” прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Інтэрнэт-прэмія «ТІБО»”.

Прафесійная прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “ТІБО” штогод прысуджаецца сеткавым работам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за важкія сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

У 2018 годзе на конкурс было пададзена 330 заявак. Па выніках конкурсу кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў у 10-ці намінацыях. Сярод лаўрэатаў – сайты органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў культуры, навукі, адукацыі, медыцыны, спорту і турызму, банкаў, СМІ, прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў.

Новы інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распрацаваны кампаніяй “Астронім сістэмс”, атрымаў высокую ўзнагароду ў намінацыі “Адукацыя і навука”.

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч, загадчыца аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Кісялёва і дырэктар ТАА “Астронім сістэмс” Багдан Каравец.

Віншуем калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
з прэстыжнай прэміяй!

Прызнанне на такім высокім узроўні – гэта заслуга ўсяго калектыву, які працуе на вынік, і моцны стымул да далейшага развіцця і руху наперад.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам