ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мы памятаем. Хвіліна маўчання ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучыцца да Усебеларускай хвіліны маўчання

Шануем памяць і памятаем вялікі подзвіг

Шануем памяць і памятаем вялікі подзвіг
Іншыя Навіны

21 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе “Баявы шлях гвардзейцаў” прайшоў мітынг-рэквіем да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна, ветэраны вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў.

Ушанавалі памяць загінуўшых і выказалі бязмежную падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – адна з самых сумных дат, якая нагадвае пра найвялікшую трагедыю і адначасова пра подзвіг, мужнасць і стойкасць нашага народа, гісторыю нашай краіны.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам