ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Топ-5 кніжных юбілеяў года
Жывапіснае краязнаўства

Стартуе рэспубліканская інтэрнэт-алімпіяда па беларускай і рускай літаратуры

Стартуе рэспубліканская інтэрнэт-алімпіяда па беларускай і рускай літаратуры
Іншыя навіны

19 студзеня пачынаецца прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская літаратура” і “Руская літаратура”.

Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвае навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый, навукова-метадычных устаноў, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый.

Асноўным партнёрам інтэрнэт-алімпіяды выступае ТДА “Аверсэв”.

Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ажыццяўляюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, I-II курсаў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Інтэрнэт-алімпіяда праводзіцца ў мэтах павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і стымулявання іх да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця на аснове прыцягнення максімальнай колькасці ўдзельнікаў і забеспячэння роўных умоў у спаборніцкай дзейнасці.

Задачы інтэрнэт-алімпіяды – стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных навучэнцаў; фарміраванне і развіццё ў іх цікавасці да вывучэння беларускай і рускай літаратуры на павышаным узроўні; стымуляванне праектна-даследчай дзейнасці школьнікаў; уключэнне максімальнай колькасці навучэнцаў у інтэрактыўнае адукацыйнае ўзаемадзеянне шляхам шырокага выкарыстання магчымасцей дыстанцыйнага навучання і самаадукацыі з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (незалежна ад рэгіянальнага размяшчэння ўстановы адукацыі, узроўню здольнасцей навучэнцаў і ўзроўню дасягнення імі вынікаў навучання).

Інтэрнэт-алімпіяда праходзіць у два этапы: дыстанцыйны (завочны) і вочны. Кожны этап уключае два туры.

I тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 13 сакавіка 2018 года;

II тур дыстанцыйнага этапу – 20 сакавіка 2018 года.

I і II туры вочнага этапу пройдуць 26 красавіка 2018 года.

Пераможцам рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды будуць уручаны дыпломы I, II і III ступеней і прызы. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 красавіка 2018 года.

Жадаючым прыняць удзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе неабходна з 19 студзеня па 19 лютага 2018 года запоўніць электронную форму (заяўку).

Абвяшчэнне пераможцаў алімпіяды, а таксама апавяшчэнне пра месца і час уручэння ўзнагарод будуць размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні анлайн-алімпіяд па вучэбных прадметах, турніраў і конкурсаў а таксама на нацыянальным адукацыйным партале і яго афіцыйных старонках у сацыяльных сетках Facebook, “ВКонтакте”.

Больш падрабязна з мэтамі, задачамі, тэрмінамі правядзення, патрабаваннямі да ўдзельнікаў і правіламі рэгістрацыі можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб парадку правядзення рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды.   

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам